Стагоддзі прайшлі, як працяглыя драмы,
Ад тых старадаўніх падзей,
Калі выязджаў з полацкай брамы,
Князь Усяслаў Чарадзей.
То дар асаблівы або пакаранне,
Не скажа прыродны закон,
Але па начах, перад сонечнай ранню,
Ваўком зноў становіцца ён.
І вораг баіцца суровага князя,
У лесе, зямлі ці вадзе,
Бо той не даруе ніякіх абразаў,
Ды войска ў бітву вядзе.
Спазналі адвагу яго наўгародцы,
Латгалаў і ліваў саюз,
Ды Кіеў – гняздо Яраславічаў роду,
Што не цуралісь спакус.
Сафійскі сабор будаваў ў Верхнім замку,
І Менск на Нямізе-рацэ,
Легенды – былых дасягненняў адзнака,
Дзе час быццам рэчка цячэ.
Всесла́в Брячисла́вич (Всесла́в Ве́щий, Всесла́в Чароде́й; умер 14 апреля 1101) — князь полоцкий с 1044 года, единственный представитель полоцкой ветви Рюриковичей на киевском великокняжеском престоле (1068—1069). Его правление в Полоцке было необычайно долгим (55 лет). Примечателен также как герой «Слова о полку Игореве» и восточнославянского фольклора, где он предстаёт как богатырь и чародей, способный оборачиваться зверем.